Кожную пятніцу — роднае сваё: шануем і любім разам з прафсаюзам!
13.02.2026Пярвічная прафсаюзная арганізацыя ДУА "Сярэдняя школа в.Медна" з вялікім натхненнем далучылася да рэспубліканскай акцыі «Кожную пятніцу — роднае сваё». Гэтая ініцыятыва стала яшчэ адной цудоўнай нагодай звярнуцца да вытокаў нашай культуры, пачуць мілагучнасць роднага слова і адчуць гонар за сваю спадчыну.
Для нашых выхаванцаў гэтая пятніца ператварылася ў займальнае падарожжа ў свет беларускіх традыцый. Праз гульню дзеці спазнавалі прыгажосць народнага касцюма:
• У дыдактычнай гульні "Апрані ляльку" маленькія даследчыкі вучыліся адрозніваць элементы нацыянальнага адзення і ствараць прыгожыя народныя вобразы.
• Падчас гульні "Чароўны арнамент" хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся з таямнічымі ўзорамі-сімваламі, якія спрадвеку ахоўвалі нашых продкаў.
Не засталіся ў баку і нашы педагогі. Для іх была арганізавана інтэрактыўная гульня "Беларускае адзенне". Выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, выхавальнікі змаглі не толькі праверыць свае веды па этнаграфіі, але і знайсці новыя цікавыя формы для работы з дзецьмі па патрыятычным выхаванні.
Акцыя «Кожную пятніцу — роднае сваё» — гэта не проста мерапрыемства, гэта стан душы. Мы ўпэўнены: пачынаючы з малога — з роднай гульні, з ласкавага матчынага слова, — мы выхоўваем сапраўдных грамадзян сваёй краіны.
Размаўляйце з намі, гуляйце з намі, шануйце сваё, роднае!