Мая Радзiма Беларусь

Віртуальныя экскурсіі "Беларусь – мая краіна"

- Виртуальный тур по Белорусскому государственному музею истории Великой Отечественной войны

- Историко-культурный комплекс "Линия Сталина"

- Мемориальный комплекс "Брестская крепость -герой"

- Виртуальный тур по мемориальному комплексу "Брестская крепость-герой"

- Мемориальный комплекс "Хатынь"

- Виртуальный тур по мемориальному комплексу "Хатынь"

- Виртуальный тур по мемориальному комплексу "Курган Славы"

- Виртуальный тур по музею Ружанского дворцового комплекса Сапегов. Ружаны

- Виртуальный тур по Дворцу Республики

- Виртуальный тур по многопрофильному культурно-спортивному комплексу "Минск-Арена"

- Виртуальный тур по национальной библиотеке Республики Беларусь

- Виртуальный тур по Несвижскому замку

- Виртуальный тур по дворцу Монюшко-Ваньковичей. Смиловичи

- Виртуальный тур по усадьбе Любанских в Лошицком парке. Минск

- Виртуальный тур по Гольшанскому замку

- Виртуальный тур по усадьбе Чапских. Прилуки

 - Виртуальный тур по часовне-усыпальнице Вишневских. Мал.Борздынь

- Виртуальный тур по усадьбе Друцких-Любецких. Новое поле

- Виртуальный тур по Кревскому замку

- Замковый комплекс "Мир"

- Виртуальный тур по замковому комплексу "Мир"

- Музейный комплекс старинных народных ремесел и технологий "Дудутки"

- Белорусский государственный музей народной культуры и быта "Строчицы"

- Виртуальные туры по Беларуси

- Виртуальный тур по Чернобылю и Припяти

- Глобус Беларуси

- Национальный художественный музей Республики Беларусь

- Художественная галерея "Беларт"

- Галерея Мастацтва

свернуть

Вывучаем родную мову

Маўленчае развіццё дзяцей у Беларусі адбываецца ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму. Першай мовай, якой авалодваюць дзеці дашкольнага ўзросту, выступае руская. Пры гэтым прывучэнне дзяцей да беларускай мовы адбываецца таксама даволі рана. Дзеці чуюць яе па тэлебачанні, ў дзіцячым садзе. У выхаванцаў ствараюцца "жыццёвыя" ўяўленні аб рускай і беларускай мовах, назіраецца паступовае свядомае адрозненне гэтых моў. Адначасовае ж авалоданне дзецьмі дашкольнага ўзросту дзвюма мовамі (рускай і беларускай) пашырае іх светапогляд, спрыяе развіццю палікультурнай свядомасці і павялічвае патэнцыяльныя маўленчыя магчымасці.

Развіццё асобы дзіцяці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і індывідуальным магчымасцям, закладваецца фундамент ведаў роднай мовы.

У нашай дашкольнай установе паспяховаму авалоданню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове спрыяюць:

- арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20-25 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй і старэйшай групах;
- уводзіны ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне казак, завучванне вершаў на беларускай мове;
- стаўленне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў падчас слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору;
- правядзенне музычных забаў  "Каляды", "Гуканне вясны" .

Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi.

 

Паважаныя мамы і таты, бабулі і дзядулі!

Чытайце дзецям кнігі на беларускай мове, наведвайце дзіцячыя спектаклі, тлумачце дзецям значэнне беларускіх слоў, размаўляйце з дзецьмі на роднай мове. 

Давайце разам дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай!

свернуть

Далучаем дзяцей да беларускай мовы

Народныя казкі для дзетак: http://kazki.unicef.by

 

свернуть

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

На працягу 9 гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

 Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

свернуть

Мультыплікацыйныя фільмы па-беларуску

Мультыплікацыйны фільм "Пiлiпка"

Мультыплікацыйны фільм "Дзед"

Мультыплікацыйны фільм "Палiнка"

Мультыплікацыйны фільм "Каза-манюка"

Мультыплікацыйны фільм "Залатая яблынька"

Мультыплікацыйны фільм "Дзедава рукавiчка"

Развівальны мультфільм "Прыгоды Гаваруна" - 01 Вывучаем колеры па-беларуску

Мультыплікацыйны фільм "Нодзі ў краіне цацак"

Мультыплікацыйны фільм "Свінка Пэпа"

Развівальна-забаўляльны мультфільм «Любімчыкі» для самых маленькіх 

 

"Фіксікі": https://vimeo.com/229386084

"Паперкi": https://www.facebook.com/mtis.club/videos/1488292014551632/

свернуть

Беларускiя сайты i часопiсы для дзяцей

Уважаемые посетители сайта, педагоги и родители!

     Предлагаем Вашему вниманию интернет сайты, кликнув по ссылке которых,
вы можете получить  достоверную информацию, поиграть с детьми в интересные развивающие  игры, повысить свое самообразование. 

 

Детский правовой сайт   http://mir.pravo.by/
Портал для детей больших и маленьких http://www.deti.by/
Сайт «Эльфик»  http://elfik.by/
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ http://www.kazki.unicef.by
Казкi беларускiя
http://kazki.by
Семейный портал http://rebenok.by/
Сайт Министерства обороны
Республики Беларусь «Детям об армии» 
http://www.deti.mil.by/
"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў http://www.veselka.by
"Нашыя дзеткi" - партал для бацькоў-беларусаў
http://dzietki.org
Сайт ОО «Белорусский республиканский  союз молодежи»  http://brsm.by/ 
Сайт РОО «Белорусский Детский Фонд» www.bcf.by
Сайт ОО «Белорусский Фонд
SOS-Детская деревня
www.sos-villages.by
свернуть

Беларускі фальклор для дзяцей

Беларускі фальклор для дзяцей

Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні. Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў (кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды белрусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова. Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму, пазбаўленне комплексаў нацыянальнай прыніжанасці і нігілізму. Гэта задача набывае актуалнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са свёй нацыянальнай культурай Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх успрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання. Вызначым мастацкія асаблівасці кожнага віда фальклорных твораў.

КАЛЫХАНКІ - асноўная задача - супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё - гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнасць.

ЗАБАЎЛЯНКІ, ПАЦЕШКІ - суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіця, супакойванне, кармленне.

ПЕСНІ - адносяцца песні дарослых для дзяцей і тыя песні, што выконваюць самі дзеці. Праз песні атрымоўваюць пэўныя уяўленні аб навакольным свеце, выхоўваецца павага да працы, асуджаецца лянота, абыякавасць. Займальнасць сюжэта, яго дынамічнасць, кампазіцыйная стройнасць спрыяюць вобразнаму мышленню, адначасова дапамагаюць засвоіць пэўныя гукі.

ЗАКЛІЧКІ - гэта зварот, заклік да сіл прыроды, з'явам, адухаўленне прыроды.

ДРАЖНІЛКІ - лаканічныя, невялікага памеру, высмейваюцца нейкія адмоўныя рысы чалавека ці жывёлы, дакладна перадаюць поэўную рысу характару.

ЛІЧЫЛКІ - прысвечаны для ўстановы чароднасці ў гульнях, выбар вядучага.

ГУЛЬНІ - прасочваецца цесная сувязь з земляробствам, з бытам, навакольнай прыродай: многія гульны заснаваны на перайманні рухаў, дзянняў пры пэўных гаспадарчых працах. У некаторыя гульні арганічна ўваходзяць і іншыя творы дзіцячага фальклору - лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.

КАЗКІ - універсальны сродак народнай педагогікі; утрымліваюць жыццёвы маральны вопыт, народную мудрасць, рыхтуюць дзяцей да самастойнага жыцця, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. Казкі вабяць дзяцей цікавымі персанажамі, прыгодніцкімі дзеямі, чараўніцтвамі, сакавітасцю роднага слова. Казкі лепш расказваць, чым чытаць, расказваць пранікненна і цікава, гледзячы дзецям ў вочы.

ЗАГАДКІ - у сціслай і дакладнай форме подводзілі да назіранняў за цэлымі групамі жыццёвых з'яў, жывёл, птушак, вызначаючы іх характэрныя асаблівасці; загадкі служаць разумоваму выхаванню.

ПРЫКАЗКІ - трапнае, лаканічнае, устойлівае народнае выслоўе павучальнага зместу, якое мае прамы і пераносны сэнс. У ёй выказваецца закончаная думка, якая дзякуючы шырокім абагульненням дае ацэнку з'яў, падзей, узаемаадносін паміж людзьмі.

ПРЫМАЎКІ - характарызуюцца незакончанасцю думкі, не мае абагульняючага значэння і выкарыстоўваюцца часцей у канкрэтнай моўнай сітуацыі, можа быць зразумелай толькі ў кантэксце. Прыказкі і прымаўкі надаюць мове выразнасць, яскравасць, вобразнасць, садзейнічаюць выхаванню высокіх маральных пачуццяў, перадаюць жыццёвы вопыт і маральна-практычную філасофію народа.

свернуть

Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей

Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей 
ад 1 года да 2
 
 
Беларускія народныя казкі. «Коцік Петрык і Мышка».
 
Творы беларускіх паэтаў.  З. Бядуля. «Гэй, мой конік»В. Вітка. «Бабіны госці»С. Сокалаў-Воюш. «Мішка»«Авечка»«Пчолка»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі»; А. Дзеружынскі. «Сняжынкі»; А. Якімовіч. «Мядзведзь»; Н. Галіноўская. «Калыханка», «Коцік-варкоцік»Н. Тулупава. «Вушкі»; В. Іпатава. «Аладкі»,«Вавёрка»; Т. Кляшторная. «Дапамагу»; К. Буйло. «Дзіцячы сад»; А. Пысін. «Ластаўка», «Матылёчкі-матылі»; Г. Багданава. «Збанок»; В. Гардзей.«Коцік»; В. Коўтун. «Гусі»; М. Танк. «Ехаў казачнік Бай»; В. Шніп. «Кураняты»; Л. Шырын. «Доктар»; Ул. Луцэвіч.«Птушачка»; Я. Жабко. «Едет Ваня к бабушке».
 
Творы беларускіх пісьменнікаў. А. Кобец-Філімонава. «Мароз, Чырвоны нос».

Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей 
ад 2 гадоў да 3
 
Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Сонейка-сонца»«Мышка, мышка, дзе была»«Гого-гого, гусачок»«Верабейчык»«Белабока-сарока»«Трах-бах-тарабах»«Божая кароўка»«Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока»«Люлі-люлі, люляшу»«Ай, люлі-люлі-люлечкі»«Ішла каза»«Люлі-люлі-маленькі», «Ходзіць певень па капусце»«Люляю-люляю»«А ты, коцінь какаток»«Апсік, апсік, каточак»«Кую, кую ножку»«Гушкі, гушкі, гушкі»«Сарока-варона»«Чыкі-чыкі, сарока»«А ты, каток шэры»«Люлі-люлі-люлечкі»«Люлі-люлі-люлі»«Кукарэку, певунок»«Не хадзі, коцік»«У куце сядзіць мядзведзь»«Ладкі-ладком»«Ладу, ладу, ладкі»«Баю-баінку, баю»«А курачка-рабушачка»«Сядзіць мядзведзь на калодзе»«Бычок»«Іграў я на дудцы»«Сядзіць сыч на капе»«Вожык»«Ідзі, ідзі, дожджык», «Горкай, горкай, горачкай».

Беларускія народныя казкі. «Муха-пяюха»«Коцік Петрык і мышка»«Дзедава рукавічка».

Творы беларускіх паэтаў. З. Бядуля. «Гэй, мой конік»В. Вітка. «Бабіны госці»,«Коця і Каця»«Дожджык»С. Сокалаў-Воюш. «Мышаня»«Мішка»«Авечка»«Пчолка»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі»,«Я сама»; А. Дзеружынскі. «Сняжынкі», «Сані»А. Якімовіч. «Мядзведзь»,«Ліска»Н. Галіноўская. «Калыханка»«Коцік-варкоцік»; Н. Тулупава. «Вушкі»; В. Іпатава. «Аладкі», «Вавёрка»; Т. Кляшторная. «Дапамагу», «Гаспадыня»,«Паўцякалі цацкі»К. Буйло. «Дзіцячы сад»; А. Пысін. «Ластаўка», «Матылёчкі-матылі»; Г. Багданава. «Збанок», «Маляваны дыванок»; В. Гардзей. «Коцік»,«Часнок»«Вітамін»; В. Коўтун. «Гусі», «Цвічок»; М. Танк. «Ехаў казачнік Бай»,«Галінка і верабей»В. Шніп. «Кураняты»; Л. Шырын. «Доктар»; Ул. Луцэвіч. «Птушачка», «Май»М. Мятліцкі. «Сунічка»; П. Прануза. «Верабей прымае душ»,«Грыбнік»; С. Грахоўскі. «Ласяня»; Г. Іванова. «Свята»; Г. Каржанеўская. «Пагладжу вожыка»; У. Карызна. «Самая лепшая»Я. Крупенька. «Шпак»,«Аленка»А. Лойка. «Верабейчык»М. Чарняўскі. «Новы год», «Конік»І. Шуцько. «Яечка»«Сняжок»; Е. Лось. «Мая лялька»«Зіма»У. Корбан. «Карова»,«Авечка»; К. Лейка «Гарабей»К. Крапіва. «З Новым годам»; П. Марціновіч. «Навальніца»; М. Скрыпка. «Карась»«Шчупак»М. Шаховіч. «Чабурашка»; Я. Жабко. «Едет Ваня к бабушке».

Творы беларускіх пісьменнікаў. А. Кобец-Філімонава. «Мароз, Чырвоны нос»Т. Бушко. «Сняжынка».


Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей 
ад 3 гадоў да 4

Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Іграў я на дудцы»«Ой, бычок, мой бысенька»«Кукарэку, певунок»«Вожык»«Ягорачка»«Кую, кую ножку»«Ласачка».

Беларускія народныя казкі. «Курачка-Рабка»«Былінка і верабей»,«Зайкава хатка»«Каза-манюка»«Пчала і муха»«Муха-пяюха»«Коцік, пеўнік і лісіца».

Творы беларускіх паэтаў. Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы»«Шпак»,«Дожджык»«Паўцякалі цацкі»«Не сквапная»В. Рабкевіч. «Едзе восень»; С. Сокалаў-Воюш. «Блакіт нябёс»«Алоўкі»«Елка»А. Дзеружынскі. «Пралеска»; А. Прохараў. «За адвагу»Я. Колас. «Сонца грэе, прыпякае»«Храбры певень»; Я. Купала. «Лістапад»; Я. Журба. «Першыя сняжынкі»«Дзед Мароз»; З. Бядуля. «Мае забавы»; М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Л. Пранчак. «Завіруха»; Э. Агняцвет. «Маме»; А. Бадак. «Мышка», «Беларусачка»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Сон»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; К. Цвірка. «Коцікі»; В. Лукша. «Вясёлка»; Я. Жабко. «Залаты праменьчык».

Творы беларускіх пісьменнікаў. У. Юрэвіч. «Бярозчыны валёнкі»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-быў вожык».

Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей 
ад 4 гадоў да 5

Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Іграў я на дудцы»«Ой, бычок, мой бысенька»«Кукарэку, певунок»«Вожык»«Ягорачка»«Кую, кую ножку»«Ласачка».

Беларускія народныя казкі. «Курачка-Рабка»«Былінка і верабей»,«Зайкава хатка»«Каза-манюка»«Пчала і муха»«Муха-пяюха»«Коцік, пеўнік і лісіца»«Пшанічны каласок»«Піліпка-сынок»«Сынок-з-кулачок»«Каток — Залаты лабок»«Як курачка пеўніка ратавала».

Творы беларускіх паэтаў. Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы»«Шпак»,«Дожджык»«Паўцякалі цацкі»«Не сквапная»«Сукенка раскажа»В. Вітка. «Піла»; В. Рабкевіч. «Едзе восень»С. Сокалаў-Воюш. «Блакіт нябёс»«Возера лясное»«Замак»«Змей»«Алоўкі»«Елка»«Навагодняя песня»А. Лойка. «Кураняты»; Г. Іванова. «Я будую дом з пяску»; А. Дзеружынскі. «Пралеска»,«Бусел і хлопчык»; А. Прохараў. «За адвагу»«Мурашыная святліца»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі»«Шалтай-Балтай»; С. Новік-Пяюн. «Верабейчыкі», «Над калыскай»; В. Лукша. «Вясёлка»; Я. Купала. «Лістапад»; Я. Журба. «Першыя сняжынкі»«Дзед Мароз»«Восень», «Коцік», «Вавёрка»,«Пчолка»; З. Бядуля. «Мае забавы»; М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Л. Пранчак. «Завіруха»; Э. Агняцвет. «Зямля з блакітнымі вачамі», «Маме»; А. Бадак. «Мышка»«Беларусачка», «Зайчаняткі»; Д. Бічэль-Загнетава. «Радзіма»С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка», «Наш май»«Сунічкі»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; Л. Дайнека. «У вясновым лесе»; А. Грачанікаў. «Сон»; Я. Колас. «На рэчцы зімой»«Дзед госць»«Зіма», «Песня аб вясне», «Сонца грэе, прыпякае»«Храбры певень»У. Дубоўка. «Пра дзеда і ўнука»; В. Жуковіч. «Калядная вячэра»; П. Прыходзька. «Сіненькія вочы»; М. Танк. «Галінка і верабей»«Ехаў казачнік Бай»А. Русак. «Мой край»; А. Ставер. «Як зроблены цацкі?»; Н. Тулупава. «Сыражуйкі»Р. Барадулін. «Ната маму любіць надта», «Ай! Не буду! Не хачу!»; Ю. Свірка. «Сёння ў нашай мамы свята»В. Вярба. «Бабуліны казкі»; Л. Дранько-Майсюк. «Пра добрую мышку і мудрую кошку»; В. Іпатава. «Янка-запытанка»; С. Шушкевіч. «Пайшоў коўзацца каток»«Цяжка жабцы жыць без хаткі», «Нашы сябры»; А. Якімовіч. «Звяры нашых лясоў»; А. Бялевіч. «У лесе»; Э. Валасевіч. «Сама»; В. Вярба. «Матуліны рукі».

Творы беларускіх пісьменнікаў. І. Бурсаў. «Страшная казка пра страшнага звера»; В. Хомчанка. «Яблык»«Яшава рукавічка»; У. Юрэвіч. «Пацалунак асвы», «Бярозчыны валёнкі»; В. Вітка. «Натальчына сямейка»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-быў вожык»; Б. Сачанка. «Насцечка»І. Шуцько. «Смелая ўнучка».

Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей 
ад 5 гадоў да 7

Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Сонейка-сонца, выгляні ў аконца»«Сіўка-варонка», «Ходзіць коцік па палях», «Ты, каза, каза, лубяныя вочы».

Беларускія народныя казкі. «Пра быка і яго сяброў», «Жаронцы», «Лёгкі хлеб»«Не сілай, а розумам», «Лісіца-хітрыца», «Як кот звяроў напалохаў»,«Селянін, мядзведзь і лісіца», «Верабей і мыш», «Кот Максім»«Гарошак».

Легенды і паданні. «Возера Нарач», «Чараўніца», «Паданне пра заснаванне Мінска», «Паданне пра заснаванне Бярэсця», «Пра возера Свіцязь», «Пра зязюлю», «Бацька і сыны».

Творы беларускіх паэтаў.  Э. Агняцвет. «Саўка за сталом», «Зямля з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень?»; М. Багдановіч. «Зімой»; Д. Бічэль-Загнетава. «Белая Русь»; Р. Барадулін. «Загадкі на градках»«Жарт»; А. Вольскі. «Дзеці», «Радзіма»; В. Вярба. «Пралеска»; В. Вітка. «Жаўна», «Бусел»,«Вавёрчына гора»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Развітанне»;У. Дубоўка. «Як сінячок да сонца лётаў»;  В. Іпатава. «Як ён завецца?»; А. Мінкін. «Агнявік»; І. Муравейка. «Акраец хлеба»; С. Новік-Пяюн. «Ночка», «Пурга»; Я. Колас. «Першы гром», «Вясна» (урывак)«Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў»; Я. Купала. «Хлопчык і лётчык», «Бай»; С. Шушкевіч. «Нашы сябры», «Пракалоў камарык ножку»; М. Хведаровіч. «Дарагое імя»; М. Танк. «Жук і слімак»«Хлеб»; П. Панчанка. «Месяцы года»; К. Цвірка. «Коцікі»; Н. Галіноўская. «Будзь уважлівы, пешаход»; В. Жуковіч. «Незаменнае»; Я. Жабко. «Бабулiна крынiчка».

Творы беларускіх пісьменнікаў. Цётка. «Журавель і чапля»; З. Бядуля. «Скарб»; В. Вітка. «Страшная казка»У. Галубок. «Гонар»; В. Хомчанка. «Білеты ў цырк»; А. Дудараў. «Сінявочка»; А. Кобец-Філімонава. «Дзівосны лядзяш»К. Каліна. «Зімовы дуб»«Кампот», «Сакавік і яго сёстры», «Красавік», «Ліпень»,«Жнівень», «Верасень»«Кастрычнік»; М. Гамолка. «Васілёва бярозка»; У. Ягоўдзік. «Бусел», «Вожык», «Заяц».
 
свернуть

Простая беларуская ежа

Таямніцы беларускага арнаменту

Народнае мастацтва беларусі, якое вызначаецца найперш самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася ў ткацтве і вышыўцы. Больш таго, не будзе перабольшаванне казаць, што ручнікі, абрусы, посцілкі – гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні.

Пра што расказваюць узоры

Народнае мастацкае ткацтва – адзін з самых пашыраных відаў народнага выяўленчага мастацтва. Але было б зусім няправільна ацэньваць яго толькі з пазіцыіі прыгажосці, арыгінальнасці арнаментыкі, каларыту. Кожны ўзор – гэта сімвал – ураджаю, працы, шчасця, святаў, павагі да продкаў, кахання, любві.

Беларускі арнамент захаваў у сабе старажытную язычніцкую культуру і міфалогію. Шматлікія ўзоры прысвечаныя беларускім язычніцкім багам – Ярыле, Ладзе, Жыжалю, Маці-Зямлі. Калі вышывальшчыца ці ткачыха аздабляла такімі ўзорамі сваю працу – гэта азначала тое, што яна звярталася за дапамогай да гэтых багоў. Былі таксама арнаменты прысвечаныя і святам такім, як Купалле, Каляды, Дзяды і іншыя. Цікава, яшчэ і тое, што ва ўяўленнях беларусаў гэта не пярэчыла хрысціянскай веры. Рушнік з такім арнаментам мог быць ахвяраваны ў царкву і ёю прыняты.

Асноўныя матывы

У беласкім арнаменце можна вылучыць некалькі асноўных матываў.

Вобразы ўраджаю і ўрадлівасці. Галоўнай крыніцай існавання людзей на зямлі былі жывёлагадоўля і земляробства. Іх адлюстраванне – сімвал багацця і дабрабыту. Тут мы знойдзем вобраз Ярылы-Юрая, бога ўрадлівасці і жыццёвых сіл прыроды, якога прасілі аб добрым ураджаі ці ягонага хрысціянскага двайніка Юрыя. вобразы Жыценя, Жытняй бабы, Спарыша, Рая, Багача (ці дажынкавага снопу), Палявіка, Дажджа, Вялікага Сонца, Маці Зямлі-Карміцелькі, і канешне, Хлеба, як сімвалу дастатка і дабрабыту.

вобраз Сонца

 

вобраз Зямлі-Карміцелькі

 

вобраз Ярылы-Юрая

Вобразы маці. У тканым і вышываным арнаментах вобраз Маці сустракаецца ў трох варыянтах: у выглядзе жаночай фігуры, у выглядзе абмаляванай гірляндаю зоркі і у выглядзе схематычнага дрэва. Нярэдка вобраз суправаджаўся сімваламі сонца, месяца, агню, ветру, што падкрэслівала раўназначнасць гэтых вобразаў.

вобраз Маці-Радзіцельніцы

 

вобраз Агню

 

Вобразы роднай Беларусі. Звычайна гэта быў узор скампанаваны з квадратаў і кругоў, што сімвалізавала сонца і зямлю. Існавалі таксама матывы ракі (папярэчныя палосы, якія нагадваюць рабізну на вадзе), вады (быццам кругі на вадзе, але складзеныя з прамавугольных кірпічыкаў), лесу, дубровы (звычайна некалькі радоў пазнальных матываў магутных дрэваў), поле, лугу (кветкі ўсіх магчымых колераў), жывёлаў, птушак.

вобраз Роднай Беларусі

 

вобраз Дрэва

 

вобраз Крыніцы

 

вобраз Палёу

 

Вобразы святаў. Вялікдзень, Купалле, Каляды, Масленіца і шмат іншых святаў знайшлі сваё адлюстраванне ў арнаментах. Выкарыстанне ручнікоў, абрусаў і іншых твораў у такія дні з такімі ўзорамі было звязана з магіяй, адмысловымі рытуаламі.

Вобразы яднання песень і кветак, мелодыі і арнаменту. Гэтыя дзіўныя на першы погляд вобразы звязаныя з любоўю беларусаў да песень і музыкі, са звычкай пець пад час працы і адпачынку. Часцей за ўсё майстрыхі звязвалі вобраз музыкі з рознымі карункавымі вырабамі ці з выявалі кветак і птушак.

вобраз Песні

 

Вобразы язычніцкай міфалогіі. Галоўныя вобразы тут – Бог Сонца і Багіня Маці-Зямля, бо яны нарадзілі людзей і ўсю прыроду, па вераваннях старажытных славянаў. Але не былі забытыя і іншыя богі і увасабленні прыроды, такія як Дамавік, Палявік, Вадзянік, Лесавік.

Вобразы кахання. Тут былі сумныя вобразы жаночай долі, русалкі (апошняя досыць умоўная ўвыглядзе букета кветак) і даволі гарэзлівыя вобразы фізічнай блізкасці мужчыны і жанчыны. Распаўсюджаным арнаментам была дзяучына з поднятымі рукамі, якая трымае каласы і кветкі – Лада, багіня кахання і прыгажосці.

вобраз Кахання

 

Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы. Сімвал чалавека васьміканцовая зорка – адзін з самых пашыраных сімвалаў у беларусаў. Бярозка ці рабіна – вобраз дзяўчыны, клён (явар) – хлопца. Сям’я – чатыры крыжападобна спалучаныя разеткі, нярэдка ў арнаментальнай аблямоўцы.

вобраз Моцнай Дзяржавы, Сям'і

 

вобраз Чалавека

 

Вобразы веры. Перш за ўсё гэта сімвалы продкаў. На Беларусі заўсёды шанавалі дзядоў, перад памерлымі не было страху, пабачыць іх у сне не лічылася дрэннай прыкметай – наадварот – у іх прасілі дапамогі, рады, іх запрашалі на сямейныя святы. Сімвал агульнага продка – два перакрыжаваных прамавугольніка, унутры – маленькі крыжык. Сімвал роднага дзеда – крыж з чатырох квадратаў.
Акрамя гэтых сімвалаў у арнаментах беларусаў можна знайсці ўзоры душы (васьміканцовая разетка са скругленымі канцамі), узоры гаданняў, мараў, надзей.

 

свернуть

Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны ў Брэсцкай вобласці за 340 км на паўднёвы захад ад Мінска. Прыродаахоўныя работы тут пачаліся стагоддзі таму. У 1992 годзе згодна з рашэннем ЮНЕСКА парк быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 годзе ён атрымаў статус біясфернага запаведніка.

У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» да нашых дзён захаваліся старажытныя дубы, узрост якіх больш як 500 гадоў, ёсць векавыя ясені, сосны і елкі.

У парку існуюць разнастайныя жывёлы і птушкі, у тым ліку самая вялікая ў Еўропе папуляцыя рэдкіх зуброў івялікіх падворлікаў.

свернуть

Цi ведаеце Вы, што...

Ці ведаеце вы, што...

Самыя яркія старонкі беларускай гісторыі, унікальная прырода, самабытная культура і асобы, якія змянілі свет...

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

–адзінае месца на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы

У нацыянальным парку практычна ў некранутым стане захаваліся унікальныя пойменныя ландшафты Беларускага Палесся – з дзюнамі, катлавінамі і лагчынамі, дзе сярод дуброў і ясеннікаў размешчана больш як 30 азёр. На Палессі таксама захаваліся самыя вялікія прыродныя балоты ў Еўропе. Найбольш буйныя з іх – Званец (150 кв. км) і Дзікае (80 кв. км).

Белавежская пушча – самы буйны старажытны лес Еўропы

Звесткі пра пушчу сустракаюцца яшчэ ў антычнага гісторыка Герадота (5 ст. да н.э.) і ў Іпацьеўскім летапісе (983 г.). У канцы XIV ст. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб’явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў забарону на паляванне. Старажытны лес ахоўваецца ўжо 600 гадоў. У Белавежскай пушчы налічваецца каля 2 тысяч дрэў-веліканаў. Некаторыя з іх з’явіліся яшчэ да адкрыцця Калумбам Амерыкі! Белавежская пушча ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Нясвіж належаў роду Радзівілаў - аднаму з самых багатых у Еўропе

Многім у сваім непаўторным абліччы Нясвіж абавязаны творам італьянскага архітэктара Яна Джавані Марыі Бернардоні. Па яго праектах у XVI стагоддзі ўзведзены замак і фарны касцёл Божага Цела – першае на тэрыторыі Рэчы Паспалітай збудаванне ў стылі барока. У храме знаходзіцца адзін з буйнейшых у Еўропе некропаль княжацкага роду, які налічвае 102 саркафагі членаў сям’і Радзівілаў. Нясвіжскі замак уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У Беларусі існуе самая вялікая ў свеце папуляцыя зуброў

Гэтыя жывёлы самыя цяжкія і вялікія наземныя млекакормячыя на еўрапейскім кантыненце, апошнія еўрапейскія прадстаўнікі дзікіх быкоў. Мікола Гусоўскі напісаў сваю славутую «Песню пра зубра» па заказе Папы Рымскага Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Найбольшая колькасць зуброў жыве ў Белавежскай пушчы

Адзін з трох усходнеславянскіх сафійскіх сабораў знаходзіцца ў Беларусі

Гэты манументальны помнік архітэктуры пабудаваны ў Полацку паміж 1044–1066 гадамі пры князі Усяславе Брачыславічу, празваным Чарадзеем, як сімвал роўнасці з самымі ўплывовымі старажытнарускімі гарадамі – Кіевам і Ноўгарадам, дзе таксама былі пабудаваны саборы ў гонар святой Сафіі.

 

Беларусы адны з першых у Еўропе, яшчэ ў 1517 годзе, мелі сваю друкаваную Біблію

Беларускі першадрукар Францыск Скарына сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжка» і Апостал. Рэнесансныя выданні Скарыны адметныя высокай якасцю друку, своеасаблівымі ілюстрацыямі і гравюрамі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.

Чатырнаццаць нобелеўскіх лаўрэатаў маюць беларускія карані

Гэта самая прэстыжная міжнародная прэмія існуе ўжо больш як 100 гадоў і за гэты час была ўручана прадстаўнікам самых розных краін. Імёны многіх нобелеўскіх лаўрэатаў з беларускімі каранямі вядомы цяпер усяму свету. Гэта, у прыватнасці, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы, хіміі і фізіцы – Сайман Кузнец, Аарон Клуг, Жарэс Алфёраў; лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру – Іцхак Рабін, Менахем Бегін і Шымон Перэс.

Ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка

– нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

Тадэвуш Касцюшка за сваю бліскучую кар’еру быў саратнікам бацькі-заснавальніка ЗША Вашынгтона і нацыянальнага героя Францыі Лафаета, атрымліваў прапановы аб супрацоўніцтве ад французскага імператара Напалеона І і рускага цара Аляксандра І, але адмовіў ім. Касцюшка стаў актыўным удзельнікам многіх значных гістарычных падзей: у 1776–83 гадах добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША; у 1784 годзе ўзначаліў нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай.

Партызанскі рух у Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны

быў самы магутны ў Еўропе.

Ужо ў 1943 годзе партызаны кантралявалі каля 60 працэнтаў тэрыторыі рэспублікі. На тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў самы буйны ў Еўропе яўрэйскі партызанскі атрад, арганізаваны братамі Бельскімі. Пра рэальныя падзеі, звязаныя з дзейнасцю атрада, расказвае фільм амерыканскага рэжысёра Эдварда Цвіка паводле сцэнарыя Клея Формана «Супраціўленне», прэм’ера якога адбылася ў студзені 2009 года.

свернуть

Насельнiцтва Беларусi

Насельніцтва Беларусі

У Беларусі дружалюбныя і дабрадушныя людзі. Цярплівасць і міралюбнасць беларусаў у многім вызначаны гісторыяй, азмрочанай незлічонымі войнамі. Прычым самі беларусы ніколі іх не пачыналі. Беларусь заўсёды рада гасцям і зацікаўлена , каб яны бліжэй пазнаёміліся з культурай, традыцыямі краіны.

Беларусы складаюць больш за 80% насельніцтва. У выніку гістарычнага мінулага ў Беларусі пражываюць і многія іншыя народнасці, некаторыя з іх – ужо некалькі пакаленняў:

  • рускія (8,2%) заўсёды жылі на тэрыторыі Беларусі. Вялікі наплыў зарэгістраваны пасля Другой сусветнай вайны
  • палякі (3,1%) жылі ў заходняй частцы краіны на працягу стагоддзяў
  • украінцы (1,7%) – найбольшы наплыў зарэгістраваны ў XVIII–XIX стагоддзях
  • яўрэі (0,13%): першыя яўрэі пасяліліся ў Беларусі ў XV стагоддзі. З пачатку 1980-х у сувязі з эміграцыяй у Ізраіль і іншыя краіны яўрэйскае насельніцтва Беларусі зменшылася і склала каля 30 тыс. чалавек
    Таксама ў Беларусі пражываюць татары, цыганы, літоўцы і латышы.
свернуть

Дзікая прырода Беларусі

Дзікая прырода Беларусі

У беларускіх лясах растуць 28 парод дрэў і каля 70 відаў кустоў. Самыя распаўсюджаныя пароды дрэў:

  • бяроза (па ўсёй краіне)
  • сасна (па ўсёй краіне)
  • елка (паўночныя раёны)
  • дуб (паўднёвыя раёны)

У Беларусі можна сустрэць вялікую колькасць дзікіх звяроў і птушак, сярод якіх шмат рэдкіх відаў.


У Беларусі існуюць 76 відаў млекакормячых, самыя распаўсюджаныя з якіх:

  • лось
  • алень
  • дзік
  • воўк
  • бабёр

На тэрыторыі рэспублікі сустракаецца каля 300 відаў птушак.

Для аховы рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл была створана Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. У яе ўключаны 17 відаў млекакормячых, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды насякомых – яны знаходзяцца пад аховай дзяржавы, і ў месцах іх існавання створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.

 

свернуть

Вядомыя касманаўты Беларусі

Вядомыя касманаўты Беларусі

Пётр Клімук

Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

Уладзімір Кавалёнак

Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым ліку ў адкрытым космасе 2,3 гадзіны.

Алег Навіцкі

Першы беларускі касманаўт, які ўзначаліў у 2013 годзе экіпаж 34-й міжнароднай экспедыцыі на МКС. Алег Навіцкі нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Да паступлення ў атрад касманаўтаў служыў ваенным лётчыкам, ветэран баявых дзеянняў, узнагароджаны медалямі Міністэрства абароны РФ.

 

свернуть